Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

День белорусской письменности

Дата: 2 сентября 2018 в 15:24
Автор: Мазур Г. Ф.
305 просмотров

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. 
Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў. 
Дзень беларускага пісьменства праходзіў у наступных гарадах Беларусі: 

  •   1994 – Полацк 
  • · 1995 – Тураў 
  • · 1996 – Навагрудак 
  • · 1997 – Нясвіж 
  • · 1998 – Орша 
  • · 1999 – Пінск 
  • · 2000 – Заслаўе 
  • · 2001 – Мсціслаў 
  • · 2002 – Мір 
  • · 2003 – Полацк 
  • · 2004 – Тураў 
  • · 2005 – Камянец 
  • · 2006 – Паставы 
  • · 2007 – Шклоў 
  • · 2008 – Барысаў 
  • · 2009 – Смаргонь 
  • · 2010 – Хойнікі 
  • · 2011 – Ганцавічы 
  • · 2012 – Глыбокае 
  • · 2013 – Быхаў 
  • · 2014 – Заслаўе 
  • · 2015 – Шчучын 
  • · 2016 – Рагачоў 
  • · 2017 – Полацк 

Юбілейны дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства у 2018 годзе пройдзе ў кантэксце тэматыкі "Мая малая радзіма" у горадзе Іванава Брэсцкай вобласці. 
Штогадова ў святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел вышэйшыя афіцыйныя асобы Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі. 
За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы. Гэта – тэматычныя ўрокі, лекцыі, семінары, творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры, педагогамі. 
Сярод асноўных мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства: 
– урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, заснавальнікамі якога з'яўляюцца грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі", Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя зацікаўленыя; 
– "круглы стол" з удзелам замежных паэтаў і пісьменнікаў, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, грамадскае аб’яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі", РВУ "Выдавецкі дом "Звязда", выдавецтва "Мастацкая літаратура"; 
– навукова-практычная канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых устаноў нашай краіны; 
– узнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", накіраванага на павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых прыкладах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі". 
Састаўной часткай Дня беларускага пісьменства традыцыйна з'яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае свой шлях у сталіцы правядзення свята. 
У рамках Дня беларускага пісьменства Міністэрствам інфармацыі праводзіцца Фестываль кнігі і прэсы, на якім працуюць кніжныя выставачныя павільёны, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМІ, гандлёвыя павільёны і палаткі. Падчас правядзення Фестывалю госці свята сустракаюцца з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ, праводзяцца прэзентацыі кніг і выдавецтваў, перыядычных выданняў, арганізуюцца выступленні мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.