21 лютага –Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2025 в 16:53, Обновлено 21 февраля 2025 в 16:59
Автор: Мазур Г. Ф.
161 просмотр

21 лютага –Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэты дзень у нашай школе пачаўся весела і з музыкай.
Пры ўваходзе ўсіх сустракалі дзяўчаты- беларусачкі з пажаданнямі добрага дня і выказваннямі паэтаў і пісьменнікаў пра родную мову. У рамках Міжнароднага дня роднай мовы прайшло адкрытае мерапрыемства “Я люблю беларускую мову”. Вучні чыталі вершы на роднай мове, слухалі песні.
Між тым, на пряцягу ўсяго дня настаўнікі і вучні стараліся размаўляць па-беларуску і яшчэ раз упэўніліся, што няма нічога мілагучней і прыемней за словы любімай роднай мовы ,наскай
(21 лютага –Міжнародны дзень роднай мовы ) гэты святочны дзень пазнаёміў вучняў з гісторыяй узнікнення памятнай даты, паказаў адметнасць беларускай мовы сярод іншых моў свету.
Усё гэта надоўга запомніцца і застанецца ў сэрцах юных беларусаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.